ВІНШАВАННЕ СТАРШЫНІ ПРАЎЛЕННЯ БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫЙНАЙ СТРУКТУРЫ РДГА “БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА “ВЕДЫ” З ДНЁМ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА ЮРЫЯ ПЯТРОВІЧА ГОЛУБЕВА

Паважаныя калегі, партнёры і сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства, які па праву лічыцца сімвалам еднасці і гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа!

Дзень 17 верасня 1939 года з’яўляецца адным з найважнейшых у гістарычнай памяці нашага народа, які на доўгія 18 год знаходзіўся падзеленым і не меў магчымасці будаваць сваё жыццё разам. Увесь цяжар ціску з боку польскіх улад адчула на сабе насельніцтва Заходняй Беларусі: праводзілася наступальная асімілятарская палітыка, якая рэалізоўвалася праз метады эканамічнай, палітычнай, ідэалагічнай і культурна-асветніцкай дыскрымінацыі нацыянальных меншасцей пры выкарыстанні рэпрэсій і пераследванняў. Але патрыёты Радзімы не страчвалі надзею на аб’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і рабілі ўсё, каб беларусы жылі ў адной дзяржаве і стваралі агульную будучыню. Такім чынам, у выніку вызвольнага пахода Чырвонай Арміі, адбылася адна з найважнейшых падзей Найноўшай гісторыі Беларусі — уз’яднанне тэрыторыі Заходняй Беларусі і БССР.

Сёння мы разам будуем моцную, незалежную і паспяховую дзяржаву. Дзень народнага адзінства – 17 верасня – падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць Рэспублікі Беларусь. Гэта свята яднае пакаленні, сімвалізуе мужнасць нашых дзядоў і прадзедаў, адданасць і ўзаемную павагу беларусаў адзін аднаму і сваёй Радзіме!

З павагай,
Юрый Пятровіч Голубеў,
старшыня праўлення
Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры
РДГА «Беларускае таварыства «Веды»,
рэктар Брэсцкага дзяржаўнага
універсітэта імя А.С. Пушкіна,
кандыдат тэхнічных навук, дацэнт